Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2021—2022 гадоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2021-22 — 67 розыгрыш трафэю з часоў Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў і 30-ы розыгрыш пад назвай Ліга чэмпіёнаў УЭФА.
Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2021—2022 гадоў | |
Стадыён «Стад Дэ Франс» у камуне Сэн-Дэні на поўнач ад Парыжу стаў месцам правядзеньня фіналу | |
Спаборніцтва | Ліга чэмпіёнаў УЭФА |
---|---|
Сэзон | 2021 — 2022 |
Даты | Кваліфікацыя: 22 чэрвеня 2021 — 25 жніўня 2021 Асноўная частка: 14 верасьня 2021 — 28 траўня 2022 |
Колькасьць удзельнікаў | Удзельнікі асноўнай часткі: 32 Усяго: 80 (зь 54 асацыяцыяў) |
Пераможца | Рэал (Мадрыд) |
Фіналіст | Лівэрпул (з аднайменнага горада) |
Паўфіналісты | Вільярэал (з аднайменнага мястэчка), (Манчэстэр) Сіці |
Чвэрцьфіналісты | Баварыя (Мюнхэн), Чэлсі (Лёндан), Бэнфіка (Лісабон), Атлетыка (Мадрыд) |
Гледачоў на стадыёнах | 4,402,255 (35,218 штоматч у сярэднім) |
Згуляных матчаў | 218 (з улікам кваліфікацыі), 125 (у асноўнай частцы) |
Забітых галоў | 380 (без уліку кваліфікацыі) — 3.04 штоматч у сярэднім |
Найлепшы бамбардзір | Карым Бэнзэма ( Рэал Мадрыд, 15 галоў) |
Сайт | Афіцыйны сайт Лігі чэмпіёнаў UEFA 2021-22 |
Дзейным чэмпіёнам на пачатак турніру зьяўляўся Чэлсі, які перамог у двух сэзонах розыгрышаў(заваяваў 2 тытулы), апошні ў папярэднім розыгрышы.
Фінал адбыўся на стадыёне «Стад дэ Франс» у камуне Сэн-Дэні за 5 км на поўнач ад Парыжу, Францыя. Першапачаткова плянавалася згуляць фінал на Альянц Арэне ў Мюнхэне. Аднак празь перанос ды зьмену месца фіналу 2020 году, усе гаспадары фіналаў былі перанесены гэтакім жа чынам на год раней, таму фінал 2022 году мусіў прыняць Санкт-Пецярбург. Але праз Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну, фінал у рэшце рэшт быў перанесены ў Сэн-Дэні. Пераможца розыгрышу Лігі Чэмпіёнаў УЭФА 2021-22 гадоў аўтаматычна кваліфікуецца ў розыгрыш наступнага году ў групавы этап Лігі Чэмпіёнаў УЭФА 2022-23 гадоў, таксама атрымлівае права на ўдзел у гульне супраць пераможцы Лігі Эўропы УЭФА 2021-22 гадоў за Супэркубак УЭФА.
Гэты сэзон быў першым з 1999—2000 (то быў першы сэзон пасьля роспуску Кубка Ўладальнікаў Кубкаў) дзе 3 галоўных Эўрапейскіх клюбных спаборніцтвы (УЭФА Ліга Чэмпіёнаў, УЭФА Ліга Эўропы, УЭФА Ліга Канфэрэнцыяў) былі арганізаваныя УЭФА. Фармат Лігі Чэмпіёнаў застаўся безь зьмяненьняў, але каманды, якія выбылі з папярэдняга раўнду й першага кваліфікацыйнага, цяпер пераводзілісь у Лігу Канфэрэнцыяў замест Лігі Эўропы. Абаронца тытулу, Лёнданскі Чэлсі быў выбіты ў чвэрцьфінале Мадрыдскім Рэалам.
24 чэрвеня 2021 году УЭФА ўхваліў прапанову аб адмене правіла выязнога голу ва ўсіх клюбных спаборніцтвах УЭФА, якое выкарыстоўвалася з 1965 году. Адпаведна, калі ў двухматчавым супрацьстаяньні дзьве каманды заб’юць аднолькавую колькасьць галоў, пераможца ня будзе вызначацца колькасьцю галоў у гасьцях, забітых кожнай камандай, а будзе праводзіцца яшчэ 30 хвілін дадатковага часу, і калі дзьве каманды зноў заб’юць (не заб’юць) аднолькавую колькасьць галоў у дадатковы час, пераможца будзе вызначаны ў выніку серыі пэнальці.