Малая Летува
этнаграфічны край на паўночным захадзе Летувы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мала́я Летува́ (лет. Mažoji Lietuva, ням. Kleinlitauen), раней Пруская Летува (лет. Prūsų Lietuva, ням. Preußisch-Litauen) — сучасны этнаграфічны рэгіён на захадзе Летувы і гістарычны рэгіён Прусіі, пазьней Усходняй Прусіі ў Нямеччыне, дзе жылі прускія жамойты (пазьней прускія летувісы). Малая Летува была паўночнай часткай гэтай нямецкай правінцыі і атрымала сваю назву паводле мясцовага насельніцтва, мову якога ў Прусіі з 1579 году пачалі называць летувіскай («літоўскай»), у той час як гэтую ж мову ў Вялікім Княстве Літоўскім называлі жамойцкай[lower-alpha 1][3].
- Ня варта блытаць з старажытнай Літвой.
Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Малая Летува | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Летува і Расея |
Статус | Афіцыйны этнаграфічны рэгіён у Летуве |
Уваходзіць у | Летува і Расея (раней Прусія, Нямецкая імпэрыя) |
Адміністрацыйны цэнтар | Клайпеда |
Месцазнаходжаньне | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Закрыць
Малая Летува — частка гістарычнай Жамойці, якая з 1422 году канчаткова апынулася ў складзе Прусіі, а не Вялікага Княства Літоўскага[4].