Летува
краіна ў Эўропе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Летува́, Летуві́ская Рэспу́бліка (лет. Lietuvos Respublika) — дзяржава ў Паўночнай Эўропе, найбольшая з трох балтыйскіх краінаў. Мяжуе зь Беларусьсю на ўсходзе (724 км), з Польшчай на поўдні (110 км), з расейскай Калінінградзкай вобласьцю на паўднёвым захадзе (303 км) і з Латвіяй на поўначы (працягласьць мяжы 610 км). На захадзе амываецца Балтыйскім морам (даўжыня ўзьбярэжжа складае 99 км). Колькасьць насельніцтва краіны на 2016 год — 2 862 786 чалавек[1]. Сталіца і найбольшае места — Вільня, у 1919—1939 гадох сталіцай была Коўна. Больш за 85% грамадзянаў этнічныя летувісы. Дзяржаўная мова — летувіская.
- Ня варта блытаць зь Літвой.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Летува (неадназначнасьць).
Хуткія факты
Летува лац. Letuva Lietuvos Respublika | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: Vienybė težydi | |||||
Дзяржаўны гімн: «Tautiška giesmė» | |||||
Афіцыйная мова | Летувіская | ||||
Сталіца | Вільня | ||||
Найбуйнейшы горад | Вільня | ||||
Форма кіраваньня | Парлямэнцкая рэспубліка Гітанас Наўседа Інгрыда Шыманіце | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
120-е месца ў сьвеце 65 300 км² 1,35 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2016) • шчыльнасьць |
138-е месца ў сьвеце 2 862 786[1] 45,3/км² | ||||
СУП • агульны (2012) • на душу насельніцтва |
81-е месца ў сьвеце $102 млрд[2] $36 997[2] | ||||
Валюта | Эўра (€) (EUR) | ||||
Часавы пас • улетку |
EET (UTC+2) EEST (UTC+3) | ||||
Незалежнасьць - Абвешчаная - Прызнаная - Згубленая Незалежнасьць - Абвешчаная - Прызнаная |
Ад Расейскае імпэрыі 16 лютага 1918 12 ліпеня 1920 1940 Ад СССР 11 сакавіка 1990 4 лютага 1991 | ||||
Аўтамабільны знак | LT | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .lt | ||||
Тэлефонны код | +370 | ||||
Закрыць
Сябра НАТО, Рады Эўропы і Эўрапейскага Зьвязу, з 21 сьнежня 2007 году — паўнапраўны сябра Шэнгенскага пагадненьня.