Эўра
From Wikipedia, the free encyclopedia
Э́ўра — валюта Эўрапейскага валютнага зьвязу, якая ёсьць другім паводле значнасьці грашовым сродкам у сусьветнай валютнай сыстэме пасьля амэрыканскага даляра.
Эўра | |
Euro (анг., фр., ням., нід., люксэмб., эст., італ., парт., фін., гішп., ірл., слав., харв.), Ευρώ (грэц.), Ewro (мальт.), Evro (славенск.), Eiro (латыс.), Euras (лет.), Евро (баўг.) | |
Банкноты эўра (2019 год) | |
Краіна | эўразона |
---|---|
Падзел | эўрацэнт |
Код ISO-4217 | EUR (978) |
Скарачэньне | э |
Сымбаль | € |
Манэты | 1, 2, 5, 10, 20, 50 эўрацэнтаў, 1, 2 эўра |
Банкноты | 5, 10, 20, 50, 100 эўра |
Цэнтральны банк | Эўрапейскі цэнтральны банк (Нямеччына) |
Увядзеньне ва ўжытак | 1 студзеня 2002 (22 гады таму) |
Папярэдняя валюта | эўрапейская грашовая адзінка, мясцовыя валюты 20 краінаў Эўразьвязу (2023 год) |
Мынца | мытныя двары 20 галоўных банкаў Эўрасыстэмы (2023 год) |
Абменны курс: (1 студзеня 2023 г.) | 1,07 даляра ЗША |
Галерэя выяваў у Вікісховішчы |
Кантроль над эўра ажыцьцяўляецца Эўрапейскім цэнтральным банкам у Франкфурце-на-Майне. На 2023 год эўра ёсьць афіцыйнай валютай у 20 з 27 краінаў-удзельніц Эўразьвязу: Аўстрыі, Бэльгіі, Грэцыі, Гішпаніі, Ірляндыі, Італіі, Кіпры, Латвіі, Летувы, Люксэмбурґу, Мальце, Нідэрляндах, Нямеччыне, Партугаліі, Славаччыне, Славеніі, Фінляндыі, Францыі, Эстоніі й Харватыі. Таксама валюта выкарыстоўваецца яшчэ ў 9 дзяржавах, 7 зь якіх — эўрапейскія.
Эўра ёсьць другой паводле велічыні рэзэрвовай валютай, а таксама другой самай гандляванай валютай у сьвеце пасьля амэрыканскае валюты даляра ЗША[1][2][3]. Па стане на жнівень 2018 году ў абарачэньні знаходзілася больш за 1,2 трлн эўра.