Харватыя
краіна ў Эўропе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэспу́бліка Харва́тыя альбо Харва́тыя (па-харвацку: Republika Hrvatska) — краіна на паўднёвым усходзе Эўропы. Мяжуе з Славеніяй і Вугоршчынай на поўначы, Сэрбіяй, Чарнагорыяй ды Босьніяй і Герцагавінай на ўсходзе. На захадзе мае выхад да Адрыятычнага мора. Краіна паводле форме кіраваньня ёсьць рэспублікай з парлямэнцкай лібэральнай дэмакратыяй. З 2009 году Харватыя ўваходзіць у НАТО, а 1 ліпеня 2013 году яна стала 28–й краінай Эўрапейскага Зьвязу.
Харватыя | |||||
па-харвацку: Republika Hrvatska па-харвацку: Hrvatska | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн Наша цудоўная радзіма | |||||
Дата заснаваньня: | 25 чэрвеня 1991 | ||||
Афіцыйная мова: | харвацкая[1] | ||||
Сталіца: | Загрэб | ||||
Форма кіраваньня: | рэспубліка | ||||
прэзыдэнт Харватыі[d]: | Зоран Міланавіч | ||||
прэм’ер-міністар Харватыі[d]: | Андрай Пленкавіч | ||||
Заканадаўчы орган: | Харвацкі сабар | ||||
Выканаўчы орган: | Урад Харватыі[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | |||||
Валюта: | эўра | ||||
СУП (2023) | |||||
па ППЗ: | 163 млрд $[4] | ||||
па ППЗ на душу насельніцтва: | 42 530 $[4] | ||||
намінальны: | 78 млрд $[4] | ||||
намінальны на душу насельніцтва: | 20 537 $[4] | ||||
Індэкс дэмакратыі: | 6,5[5] | ||||
Каэфіцыент Джыні: | 28,9[6] | ||||
ІРЧП: | 0,858[7] | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
Аўтамабільны знак: | HR | ||||
Бок аўтамабільнага руху: | праваруч | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню: | .hr | ||||
Тэлефонны код: | +385 | ||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
vlada.hr (харв.) vlada.gov.hr/en (анг.) |
Харваты прыбылі на тэрыторю сучаснае краіны ў канцы VI стагодзьдзя. Да VII стагодзьдзя яны ўтварылі два герцагствы. Першым карэнным харвацкім кіраўніком, прызнаным папам, стаў князь Бранімір, а першым каралём Харватыі ў 925 годзе стаў Томіслаў. За часам крызы пераемнасьці Харватыя ўтварыла асабістую унію з Вугоршчынай у 1102 годзе. У 1527 годзе, сутыкнуўшыся з Асманскай навалай, Харвацкі сабар абраў аўстрыйскага кіраўніка Фэрдынанда I на пасад дзяржавы. Пасьля Першай сусьветнай вайны краіна ўваходзіла ў склад Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў, а потым Каралеўства Югаславія. З сканчэньнем Другой сусьветнай вайны агульнай дзяржавай, якая больш ня была каралеўствам, стаў Ёсіп Броз Ціта. Толькі ў 1990-я гады Харватыя здолела здабыць незалежнасьць.