Менскі мэтрапалітэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ме́нскі мэтрапалітэ́н — адзін зь відаў гарадзкога транспарту ў Менску. Гэта адзіная сыстэма мэтрапалітэну ў Беларусі. Праектаваньне першай лініі мэтро распачалося ў 1976 годзе, а першыя будаўнічыя працы пачаліся 3 траўня 1977 году. Для жыхароў гораду мэтрапалітэн быў адкрыты 30 чэрвеня 1984 году.
Quick Facts Інфармацыя, Месцазнаходжаньне ...
Менскі мэтрапалітэн | |
Лёга Менскага мэтрапалітэну | |
Інфармацыя | |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Менск, Беларусь |
Пачатак працы | 30 чэрвеня 1984 |
Лініі |
3 лініі Даўжыня: 38,3 км |
Колькасьць станцыяў | 33 |
Пасажырапаток на дзень | 800 тыс. (2016)[1] |
Пасажырапаток на год | 291 млн (2016)[1] |
Схема мэтрапалітэну | |
Close
На сёньняшні дзень Менскі мэтрапалітэн мае 3 лініі з 33 станцыямі. У стадыі дэтальнай распрацоўкі і будаўніцтва знаходзіцца другая ды трэцяя чарга трэцяй лініі. Кампанія, што будуе станцыі Менскага мэтрапалітэну — Менскмэтрабуд. Паводле пасажырапатоку Менскі мэтрапалітэн займае 4-е месца ў СНД, а паводле колькасьці станцыяў — 6-е. Рухомы склад электрадэпо «Маскоўскае» і «Магілёўскае» цалкам складаецца з вагонаў 81-717/714 розных мадыфікацыяў.