Наваградак
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Нава́градак — места ў Беларусі, каля вытоку ракі Валоўкі. Адміністрацыйны цэнтар Наваградзкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 29 424 чалавекі[2]. Знаходзіцца за 162 км на ўсход ад Горадні, за 24 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня (лінія Ліда — Баранавічы).
Наваградак лац. Navahradak | |||||
Руіны замкавай вежы | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1005 | ||||
Магдэбурскае права: | 26 ліпеня 1511 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гарадзенская | ||||
Раён: | Наваградзкі | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | 29 424 чал. (2018)[2] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1597 | ||||
Паштовыя індэксы: | 231241, 231243, 231244, 231246, 231400 | ||||
СААТА: | 4243501000 | ||||
Нумарны знак: | 4 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°35′0″ пн. ш. 25°49′0″ у. д. | ||||
± Наваградак Наваградак | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Афіцыйны сайт (рас.) (анг.) |
Наваградак — першая сталіца Вялікага Княства Літоўскага[3][4][5][lower-alpha 1], даўняе магдэбурскае места і цэнтар гістарычнага рэгіёну. Колішняя катэдра Літоўскай мітраполіі. Да нашага часу тут захаваліся замак вялікіх князёў, гара Міндоўга, царква Сьвятых Барыса і Глеба, манастыр базылянаў, Фарны касьцёл, касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла, комплекс кляштару францішканаў з касьцёлам Сьвятога Антонія, дом-музэй Адама Міцкевіча, Крамы і гатэль Эўропа, помнікі гісторыі і архітэктуры XIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся меская ратуша, Замкавая царква, комплексы калегіюму езуітаў з касьцёлам Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштару баніфратаў, помнікі архітэктуры XIV—XVIII стагодзьдзяў, зруйнаваныя расейскімі ўладамі, а таксама палац Радзівілаў, Вялікая сынагога, кляштары дамініканаў і дамініканак, помнікі архітэктуры XVII—XVIIII стагодзьдзяў, зруйнаваныя савецкімі ўладамі.