Сьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Русіфікацыя Беларусі, дакладней[1] маскалізацыя[2][3][4][5][lower-alpha 1] або расеіза́цыя[8][9][10] — мэтанакіраваная палітыка сьвядомага адрыву беларускага народу ад гістарычных традыцыяў, роднай культуры і мовы і насаджэньня расейскай мовы і культуры[11].
У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі пачалі масава зьнішчаць старажытныя праваслаўныя цэрквы Вялікага Княства Літоўскага[12], а таксама перабудоўваць паводле архітэктуры Маскоўскай дзяржавы (мураўёўкі) колішнія рымска-каталіцкія, уніяцкія і нават спрадвеку праваслаўныя (Канстантынопальскі патрыярхат) сьвятыні. Падобным чынам Маскоўскі патрыярхат (Урадавы сынод Расейскай імпэрыі) імкнуўся абазначыць «кананічную» тэрыторыю[13]. Фінансавалася гэтая справа з сродкаў, сабраных з удзельнікаў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў выглядзе штрафаў і кантрыбуцыяў[14][15]. Так, яшчэ ў 1863 годзе па аглядзе цэркваў Менскай губэрні падпалкоўнік Генэральнага штабу Расейскай імпэрыі архітэктар Зяленскі зацьвердзіў праекты на перабудову каля 100 будынкаў[16]. У выніку падобных рэканструкцыяў адбывалася зьнявечаньне кампазыцыяў і стылёвага разьвязку помнікаў архітэктуры, зьнішчаліся высокамастацкія фрэскі, алтары, амбоны ды іншае[17].
У сьпісе прыводзяцца помнікі архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, поўнасьцю або часткова (у выніку перабудоваў) зруйнаваныя ўладамі Расейскай імпэрыі.