Паўночнасаамская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўночнасаа́мская мова — адна з саамскіх моваў, на якой размаўляюць саамы ў нарвэскім фюльке Фінмарк, швэдзкім лэне Нарботэн і фінскай правінцыі Ляпляндыя.
Хуткія факты Ужываецца ў, Рэгіён ...
Паўночнасаамская мова | |
Sámegiella, Davvisámegiella | |
Ужываецца ў | Нарвэгіі, Фінляндыі, Швэцыі |
---|---|
Рэгіён | Саамскія камуны Нарвэгіі й Швэцыі, саамскія муніцыпалітэты Фінляндыі |
Колькасьць карыстальнікаў | 20 700 чалавек[1] |
Клясыфікацыя | Уральская сям’я Фіна-вугорская галіна Саамская група |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Нарвэгія: камуны Карасьёк, Кёўтукейну, Коф’ярд, Ляванген, Нэсэбю, Порсангер, Тана Швэцыя: камуны Ар’еплюг, Еліварэ, Ёкмок, Кіруна Фінляндыя: муніцыпалітэты Інары, Саданкюля, Утсьёкі, Энантэкіё |
Рэгулюецца | — |
Статус: | 2 Правінцыйны[d][2] і 6b Пад пагрозай[d][2] |
Пісьмо | лацінскае пісьмо, Northern Sami Braille[d] і Northern Sami orthography[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | se |
ISO 639-2(Б) | sme |
ISO 639-2(Т) | sme |
ISO 639-3 | sme |
SIL | sme |
Закрыць
Зьяўляецца найбуйнейшай з саамскіх моваў паводле колькасьці носьбітаў. У Нарвэґіі на мове размаўляе прыкладна 15 000 чалавек, у Швэцыі — 6000 чалавек[3], у Фінляндыі — 1700. Агульная колькасьць паўночных саамаў (лякальная саамская супольнасьць) складае прыкладна 50 000 чалавек.
Часьцей за ўсё ў Фінляндыі й Швэцыі паўночнасаамскую мову называюць проста «саамскай».