Пескавацік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пескавацік — гістарычная мясцовасьць Віцебску, на поўначы места, на левым беразе ракі Дзьвіны. Пашыраецца на гістарычныя Траецкую, Трайчанскую, Нова-Пятроўскую, 1-ю і 2-ю Ветраныя вуліцы, Кавальскі пляц
Назву атрымала ад аднайменнага ручая. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся цэрквы Сьвятой Тройцы (Чорная), помнік архітэктуры драўлянага барока XVIII ст., і Сьвятых Барыса і Глеба, помнік архітэктуры віленскага барока XVIII ст., зруйнаваны ўладамі Расейскай імпэрыі.
У наш час назва пашырылася на мікрараён Віцебску, які ўтварыўся вакол старажытнага прадмесьця.