Сувязь (тэхніка)
працэс пераносу інфармацыі на адлегласьць з дапамогай электрамагнэтызму / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сувязь, тэлекамунікацыя — перадача інфармацыі на адлегласьці з мэтай абмену зьвесткамі. У ранейшыя часы пад сувязьзю мелася наўвазе выкарыстаньне сыгналаў пры дапамозе дыму, грукату бубноў ці аптычнага тэлеграфа. У наўноўшы час пад сувязьзю звычайна маюць наўвазе абмен інфармацыяй праз электрычныя і электронныя прылады: тэлефоны, тэлевізары, радыё, кампутары і гэтак далей. Тэлекамунікацыя зьяўляецца вельмі значнай часткай эканомікі амаль кожнай краіны. Гэтак, у 2006 годзе прыбытак ад тэлекамунікацыйнай сфэры склаў $1,2 трыльёна.