Уладзімер Пуцін
расейскі палітык / From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзі́мер Уладзі́меравіч Пу́цін (рас. Владимир Владимирович Путин; нар. 7 кастрычніка 1952 году) — расейскі дзяржаўны дзяяч і ваенны злачынец[7][8][9][10].
Уладзімер Пуцін лац. Uładzimier Pucin | ||||
4-ы Прэзыдэнт РФ | ||||
---|---|---|---|---|
8 траўня 2012 — цяперашні час | ||||
Прэм’ер-міністар: | Дзьмітры Мядзьведзеў | |||
Папярэднік: | Дзьмітры Мядзьведзеў | |||
10-ы Прэм’ер-міністар РФ | ||||
8 траўня 2008 — 7 траўня 2012 | ||||
Прэзыдэнт: | Дзьмітры Мядзьведзеў | |||
Папярэднік: | Віктар Зубкоў | |||
2-гі Прэзыдэнт РФ | ||||
7 траўня 2000 (в. а. з 31 сьнежня 1999) — 7 траўня 2008 | ||||
Папярэднік: | Барыс Ельцын | |||
Наступнік: | Дзьмітры Мядзьведзеў | |||
Асабістыя зьвесткі | ||||
Нарадзіўся: |
7 кастрычніка 1952(1952-10-07)[1][2][3][…] (71 год) | |||
Партыя: | Адзіная Расея | |||
Сужэнец: | Людміла Пуціна (да 2013 г.) | |||
Дзеці: | Дочкі: Кацярына (нар. 1985) і Марыя (нар. 1986) | |||
Бацька: | Уладзімер Пуцін[d] | |||
Маці: | Марыя Пуціна[d] | |||
Адукацыя: | юрыдычны факультэт | |||
Узнагароды: |
| |||
24 лютага 2022 году даў загад на расейскае ўварваньне ва Ўкраіну. З 8 траўня 2012 году — прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі. Другі прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі з 7 траўня 2000 году па 7 траўня 2008 году (па адстаўцы прэзыдэнта Ельцына выконваў абавязкі прэзыдэнта з 31 сьнежня 1999 па 7 траўня 2000 году). Старшыня Рады бясьпекі РФ. У 2008—2012 гадох — прэм’ер-міністар.
21 красавіка 2021 году ў пасланьні Фэдэральнаму сходу згадаў пра Беларусь у кантэксьце нібыта прадухіленай з удзелам ФСБ спробы зрынаньня рэжыму Лукашэнкі як пра кантраляваную Расеяй тэрыторыю, на якой Расея будзе вызначаць, што ёсьць дзяржаўным пераваротам, а што — не[11].
17 сакавіка 2023 году Другая палата папярэдняга разбору Міжнароднага крымінальнага суду (Нідэрлянды), удзел у якім бралі 123 дзяржавы, выдала загад на арышт Уладзімера Пуціна і расейскай упаўнаважанай у правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай. На падставе разгляду заявы пракуратуры ад 22 лютага судьдзі палічылі абодвух падазраванымі ў высылцы ўкраінскіх дзяцей з захопленых земляў Украіны ў Расею, што складала ваеннае злачынства[12][13].