Ваеннае злачынства
цяжкае парушэньне правілаў вядзеньня войнаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вае́ннае злачы́нства — парушэньне законаў вайны, якое цягне за сабой крымінальную адказнасьць за такія дзеяньні, як наўмыснае забойства грамадзянскіх асоб альбо наўмыснае забойства ваеннапалонных, катаваньні, захоп закладнікаў, неапраўданае зьнішчэньне грамадзянскай маёмасьці, падман шляхам вераломства, сэксуальны гвалт ваеннага часу, марадэрства.
Падкляса ад | лютасьць |
---|---|
Асноўны рэгулюючы тэкст | Hague Conventions of 1899 and 1907 |
Практыкуецца | ваенны злачынец |
Асоба, якая зьяўляецца часткай каманднай структуры, якая аддае загад аб любой спробе зьдзяйсьненьня масавых забойстваў, уключаючы генацыд (людабойства) або этнічную чыстку, не падаючы літасьці; нягледзячы на капітуляцыю, прызыў дзяцей на ваенную службу й грэбаваньне юрыдычнымі адрозьненьнямі ў дачыненьні да суразьмернасьці й ваеннай неабходнасьці зьяўляецца ваенным злачынцам[1]. У канцы XX і пачатку XXI стагодзьдзя міжнародныя суды экстрапалявалі й вызначылі дадатковыя катэгорыі ваенных злачынстваў, якія ўжываюцца да грамадзянскай вайны.[2]