Адзін народ, адзін райх, адзін фюрэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Адзін народ, адзін райх, адзін фюрэр (па-нямецку: Ein Volk, ein Reich, ein Führer, часам перакладаецца як «Адзін народ, адна імпэрыя, адзін вадар») — спокліч у нацыстоўскай Нямеччыне, ейны дэвіз[1], які адлюстроўвае пастаўленую нацыстамі задачу згуртаваць немцаў у адзіную «народную супольнасьць»[2]. Пад гэтым агітацыйным споклічам 10 красавіка 1938 году адбываўся плебісцыт аб аб’яўленьні вяліканямецкага райху[3], ён часьцяком зьяўляўся на плякатах з партрэтам Гітлера[4].