Плян Барбароса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Плян Барбароса — кодавы назоў пляну вайны Нямеччыны супраць СССР, які быў прыняты ў сьнежні 1940 году. Распрацоўка пляну «Барбароса» распачалася 21 ліпеня 1940 году. Плян, канчаткова распрацаваны пад кіраўніцтвам генэрала Ф. Паўлюса, быў зацьверджаны 18 сьнежня 1940 дырэктывай Вярхоўнага галоўнакамандуючага вэрмахта № 21.
Апэрацыя Барбароса | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||
Супернікі | |||||||||||||
Трэці Райх Славаччына Румынія Вугоршчына Харватыя Італія Беларускія добраахвотнікі Гішпанскія добраахвотнікі Францускія добраахвотнікі Украінскія добраахвотнікі Латыскія добраахвотнікі Летувіскія добраахвотнікі Эстонскія добраахвотнікі Беларуская Самаабарона Палеская сеч[lower-alpha 3] | СССР | ||||||||||||
Камандуючыя | |||||||||||||
Адольф Гітлер Вальтэр фон Браўхіч Міхал Вітушка | Ёсіф Сталін Сямён Цімашэнка Фёдар Кузьняцоў Дзьмітры Паўлаў Міхаіл Кірпінос † Георгі Жукаў Іван Цюленяў Лаўрэнці Берыя | ||||||||||||
Колькасьць | |||||||||||||
3,8 млн чалавек[1][2]
4389 самалётаў[4] | 5,5 млн. чалавек[5]
40 000 самалётаў (спраўных 11,357[7]) | ||||||||||||
Страты | |||||||||||||
каля 800 000 забітымі/зьніклымі бязь вестак | 4 млн забітымі і ўзятымі ў палон | ||||||||||||
Прадугледжваўся вокамгненны разгром асноўных сілаў Чырвонай Арміі на захад ад рэк Дняпро і Дзьвіна, у далейшым вызначалася захапіць Маскву, Ленінград і Данбас з наступным выхадам на лінію Архангельск — Волга — Астрахань.
Меркаваная працягласьць асноўных баявых дзеяньняў — 2—3 месяцы — так званая стратэгія «бліцкрыгу» (ням.: Blitzkrieg). Плян ваенных дзеяньняў прадугледжваў і ажыцьцяўленьне буйных эканамічных мерапрыемстваў (Плян Ольдэнбург) па эксплюатацыі захопленай савецкай тэрыторыі. Быў створаны эканамічны штаб, цалкам асобны ад генэральнага штаба.