Валейбол
камандны від спорту зь мячом / From Wikipedia, the free encyclopedia
Валейбол (па-ангельску: volleyball ад volley — «залп», «удар зь лёту», і ball — «мяч») — від спорту, камандная спартовая гульня, падчас якой дзьве каманды спаборнічаюць на адмысловай валейбольнай пляцоўцы, падзеленай сеткай, імкнучыся накіраваць мяч на бок суперніка такім чынам, каб ён прызямліўся на пляцоўцы суперніка (дабіць да падлогі), альбо гулец каманды-абаронцы дапусьціў памылку. Пры гэтым для арганізацыі нападу гульцам адной каманды дазваляецца ня больш трох дотыкаў да мяча запар (у дадатак да дотыку на блёку).
Цэнтральны орган валейболу як міжнароднага выгляду спорту, які вызначае збор правіл FIVB — Міжнародная валейбольная фэдэрацыя. Валейбол — алімпійскі від спорту з 1964 году[1].
Валейбол — некантактны, камбінацыйны від спорту, дзе кожны гулец мае строгую спэцыялізацыю на пляцоўцы. Найважнымі якасьцямі для гульцоў у валейбол зьяўляюцца скакучасьць для магчымасьці высока падняцца над сеткай, рэакцыя, каардынацыя, фізычная сіла для эфэктыўнага стварэньня атакуючых удараў.
Для аматараў валейболу — распаўсюджаная забаўка і спосаб адпачынку дзякуючы простасьці правілаў і даступнасьці інвэнтара.
Існуюць шматлікія варыянты валейболу, якія адгалінаваліся ад асноўнага віда — пляжны валейбол (алімпійскі від з 1996 году), міні-валейбол, піянэрбол[2].