Вісла
рака ў Польшчы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вісла (па-польску: Wisła) — галоўная і найвялікшая рака Польшчы. Таксама зьяўляецца найдаўжэйшай ракой басэйна Балтыйскага мора. Даўжыня Віслы складае 1047 км. Крыніцы ракі, Бяла Вісэлка (па-польску: Biała Wisełka) і першапачатковая (галоўная) крыніца Чарна Вісэлка (Czarna Wisełka), бяруць пачатак на вышыні 1106 м над узроўнем мора, на заходнім адхоне Баранінай Гары (па-польску: Barania Góra) у Сылескім Бэскідзе (Beskid Śląski; Заходнія Карпаты). Вісла ўпадае ў Гданьскі заліў (па-польску: Zatoka Gdańska) у 15 км на ўсход ад Гданьска. Плошча басэйну 194 424 км², зь якіх 168 699 км² плошча ў межах Польшчы. Астатнія часткі басэйну знаходзяцца ў межах Беларусі, Украіны і Славаччыны. Сама рака разьдзяляе Польшчу на дзьве часткі. Караблі ходзяць да Быдгашчу. У другой палове 20 стагодзьдзя ў сувязі з навукова-тэхнічнай рэвалюцыяй істотна пашырыўся партовы комплекс у эстуарыі Віслы[1]. У Гданьску ўздоўж Мёртвай Віслы і партовага канала разьмешчаны ўнутраны порт[2].
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Вісла (неадназначнасьць).
Вісла | |
польск. Wisła | |
Вісла ў месцы злучэньня з Наравам | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | Белая Віселка |
Вышыня вытоку | 1106 м н. у. м. |
Вусьце | Гданьскі заліў (Балтыйскае мора) |
Вышыня вусьця | 0 м н. у. м. |
Краіны басэйну | Польшча |
Вобласьці | Малапольскае ваяводзтва |
Даўжыня | 1047 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 1080 м³/с |
Плошча басэйну | 194 424 км² |
Месцазнаходжаньне | |
Асноўныя прытокі | |
Левыя | Брда |
Правыя | Вепр, Нараў, Кураўка, Сан |