Гэй, славяне
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Гэй, славя́не» (спачатку «Гэй, славакі») — песьня гімнавага ладу на словы Самуэля Тамашыка (1834) і на музыку «Мазуркі Дамброўскага», але з павольнейшым тэмпам.
Хеј, Словени! Hej, Sloveni! | |
Гэй, славяне! | |
Аўтар словаў | Самуэль Тамашык, 1834 |
---|---|
Кампазытар | невядомы |
Краіна | |
Зацьверджаны | 1977 |
Скасаваны | 1991—2006 |
Хеј, Словени! у Вікісховішчы |
Словы песьні былі складзены пад назвай «Гэй, славакі», і заклікалі славакаў (а пазьней, усіх славян) да патрыятызму і пашаны да роднай мовы.
Самуэль Тамашык, тады студэнт, напісаў словы песьні аднойчы ўвечары, 2 лістапада 1834, калі пад уражаньнем перавагі нямецкай мовы над чэскай на вуліцах Прагі — «пярліны заходне-славянскага сьвету» быў поўны пэсымізму адносна будучыні чэскай і славацкай культуры. Узгадка пра «Мазурку Дамброўскага» натхніла Тамашыка, і ён вельмі хутка склаў верш таго ж памеру і з тым жа сэнсам пачатковых радкоў: «Гэй, славакі // Яшчэ наша славацкая мова жыве»[lower-alpha 1].
Песьня хутка набыла папулярнасьць у колах славянскіх актывістаў 2-й пал. XIX — пач. XX ст., асабліва ў славянскіх землях Аўстра-Вугоршчыны. Між іншым, яна была гімнам арганізацыі «Сокал» і выконвалася сабранымі на адкрыцьці помніка славенскаму паэту Францэ Прэшэрэну (1905). У Вугоршчыне яна доўгі час была забаронена[1]. Фактычна песьня стала неафіцыйным гімнам тагачаснага панславянскага руху і заставалася папулярнай і ў міжваенны пэрыяд.
У Славаччыне песьня амаль заўсёды лічылася неафіцыйным гімнам, асабліва ў часы распаду Аўстра-Вугоршчыны, Славацкай рэспублікі (1939—1945) і пасьля атрыманьня незалежнасьці (1993). Аднак песьня ніколі не была афіцыйным гімнам Славаччыны.
У Югаславіі песьню абралі на ролю музычнага нацыянальнага сымбалю кіраўнікі цітаўскага руху супраціўленьня AVNOJ, а пасьля 1945 і скасаваньня старога гімну яна была неафіцыйным гімнам у пэрыяд да 1977, калі ніякага афіцыйнага гімну Югаславіі не існавала. Пасьля 1977 песьня была зацьверджана як афіцыйны гімн Югаславіі, пасьля распаду Югаславіі (1991—1992) заставалася гімнам фэдэрацыі Сэрбіі і і Чарнагорыі, а пасьля канчатковага распаду фэдэрацыі (2006) песьня не зьяўляецца гімнам аніводнай дзяржавы.