Гімн Францыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Марсэльеза (па-француску: La Marseillaise — «марсэльская», «марсэлька») — самая знакамітая песьня Вялікай францускай рэвалюцыі, сталая спачатку гімнам рэвалюцыянэраў, а затым і ўсёй краіны. Першапачаткова Марсэльеза звалася «Ваенны марш Рэйнскага войска». Марш быў напісаны ўвечар 25 красавіка 1792 году ваенным інжынэрам Клодам Жозэфам Ружэ дэ Лілем, празь некалькі дзён пасьля аб’явы рэвалюцыйнай Францыяй вайны «каралю Багеміі і Вугоршчыны».
па-француску: La Marseillaise | |
«марсэльская», «марсэлька» | |
Аўтар словаў | Клёд Жазэф Ружэ дэ Ліль |
---|---|
Кампазытар | Клёд Жазэф Ружэ дэ Ліль |
Краіна | Францыя |
Зацьверджаны | 1795—1804, 1879—цяперашні час |
24 лістапада 1793 году Канвэнт выбірае Марсэльезу ў якасьці дзяржаўнага гімну Францыі. Марсэльеза перажыла розныя рэжымы і няміласьць.
Пасьля падзей 1848 году, калі рэвалюцыйная хваля пракацілася па ўсёй Эўропе, Марсэльеза становіцца песьняй барацьбітоў за волю на ўсім сьвеце: у Італіі, Польшчы, Вугоршчыне. Яна гучыць на палях бітваў і падчас Парыскай Камуны ў 1871 годзе. Апошні раз была забароненая рэжымам Вішы падчас Другой сусьветнай вайны (з 1940 па 1944 гімнам Францыі была песьня «Маршал, мы тут!»), але ў 1944 зноў аб’яўляецца гімнам Францыі.
Расейскі тэкст на гэтую музыку пад назвай «Працоўная Марсэльеза», якая не зьяўляецца перакладам з францускага, напісаны П. Л. Лаўровым у 1875 г. «Працоўная Марсэльеза» на працягу некаторага часу пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 году выкарыстоўвалася ў якасьці гімну Расеі, нараўне з Інтэрнацыяналам.[1]