Друскенікі
места ў Летуве / From Wikipedia, the free encyclopedia
Друске́нікі, Друзге́нікі (лет. Druskininkai) — места ў Летуве, на рацэ Нёмане пры ўтоку ў яго Ратнічанкі. Адміністрацыйны цэнтр Друскеніцкага самакіраваньня Аліцкага павету. Насельніцтва на 2018 год — 12 441 чалавек. Знаходзяцца за 129 км ад Вільні, за 42 км ад Горадні. Чыгуначная станцыя.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Друскенікі (неадназначнасьць).
Quick Facts
Друскенікі лац. Druskieniki | |||||
лет. Druskininkai | |||||
Возера ў парку | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1563 | ||||
Горад з: | 1793 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Аліцкі | ||||
Раён: | Друскеніцкае самакіраваньне | ||||
Мэр: | Рычардас Малінаўскас[d] | ||||
Плошча: | 22 км² | ||||
Насельніцтва (2017) | |||||
колькасьць: | 12 803 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 581,95 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 313 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-66001 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°1′14″ пн. ш. 23°58′21″ у. д. | ||||
Друскенікі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.druskininkai.lt |
Close
Друскенікі — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў. У наш час бальнеагразевы і кліматычны курорт, тут дзейнічае Парк Грутас — музэй савецкага мінулага.