Канфлікт
найвастрэйшы спосаб разьвязаньня рознагалосьсяў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Канфлі́кт (лац. conflictus — сутыкненьне) — супрацьдзеяньне супрацьлеглых зацікаўленасьцяў, поглядаў і сілаў.
На пачатку ХІХ стагодзьдзя нямецкі філёзаф Георг Гэгель распрацаваў тэорыю канфлікту, паводле якой «супрацьлегласьць, якая існуе ў сытуацыі» стварае магчымасьць і патрэбу супрацьборства. Спосабамі вырашэньня і ўпарадкавананьня служаць: перамовы, кампраміс, зварот у суд, пошук узаемных і агульных зацікаўленасьцяў[1]. Разгортваецца празь дзейнаснае зацісканьне адным бокам зацікаўленасьцяў другога[2].