Касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіюм езуітаў (Магілёў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіюм езуітаў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Магілёве. Знаходзіўся каля Каралеўскай брамы на Старым месьце. Дзейнічаў да першай паловы XIX ст. Твор архітэктуры барока.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіюм езуітаў | |
Касьцёл і калегіюм езуітаў | |
Краіна | Беларусь |
Места | Магілёў |
Каардынаты | 53°53′50″ пн. ш. 30°19′53.24″ у. д. |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | XVII стагодзьдзе |
Касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіюм езуітаў | |
Касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіюм езуітаў на Вікісховішчы |
Займаў пляц вакол Тэатральнага пляцу, абмежаваны вуліцамі Ветранай і Шклоўскай. У склад комплексу ўваходзілі мураваныя касьцёл і калегіюм, за якімі ўздоўж Шклоўскай вуліцы разьмяшчаўся двор, аточаны мураваным будынкам школы і гаспадарчымі пабудовамі[1]. У глыбі двара знаходзіўся кляштарны сад.
У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл і часткова[2] будынак калегіюму. У наш час замест аднаўленьня помніка архітэктуры зьявіўся праект пабудовы на месцы яго падмуркаў (якія захаваліся[3]) офіснага гмаху холдынгу «Сервалюкс»[4][5].