Ляр’ен (футбольны клюб)
францускі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Ляр’ен» (па-француску: Football Club Lorient-Bretagne Sud) — францускі футбольны клюб з гораду Ляр’ену. Клюб быў заснаваны ў 1926 годзе. Уладальнік Кубка Францыі (2002), фіналісты Кубка лігі Францыі, Супэркубка Францыі. «Ляр’ен» праводзіць свае хатнія матчы на стадыёне «Стад дзю Мустуар», разьмешчаным у межах гораду.
Ляр’ен | ||||||
Поўная назва | Football Club Lorient-Bretagne Sud | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1926 | |||||
Горад | Ляр’ен, Францыя | |||||
Стадыён |
Стад дзю Мустуар Умяшчальнасьць: 18 500 | |||||
Прэзыдэнт | Ляік Фэры[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Ліга 1 | |||||
· 2022—2023 | 10 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы Афіцыйны сайт |
«Ляр’ен» доўгі час выступаў у ніжэйшых лігах францускага чэмпіянату пакуль у 1998 годзе не атрымаў павышэньне ў Лігу 1. Да гэтага часу «Ляр’ен» большую частку сваёй гісторыі быў аматарскім клюбам. Найвышэйшым дасягненьнем клюбу ёсьць перамога ў Кубку Францыі ў 2002 годзе, калі ў фінале быў пераможана «Бастыя» зь лікам 1:0.
У «Ляр’ене» сваю кар’еру пачыналі ці набіраліся першапачатковага вопуты такія вядомыя гульцы, як то Ляран Касэльні, Андрэ-П’ер Жыньяк, Мікаэль Сыяні, Кевін Гамэйро, Карым Зыяні, Бакары Канэ й Сэйду Кейта. Гулец нацыянальнай зборнай Францыі Яан Гуркюф, сын галоўнага трэнэра, пачынаў сваю кар’еру ў клюбе. У апошнія гады клюб мае добрую рэпутацыю ўнутры краіны дзякуючы якасьці гульні клюбу й даўні давер трэнэру Крыстыяну Гуркюфу, які высока цэніцца ў Францыі як добры тактык, нягледзячы на сваю малую вядомасьць за мяжой[1].