Мао Дзэ-дун
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мао Дзэ-дун (па-кітайску: 毛澤東; 26 сьнежня 1893 — 9 верасьня 1976) — кітайскі дзяржаўны дзяяч, старшыня Камуністычнай партыі Кітаю (1943—1976) і КНР (1954—1959). Адзін з найбольш вядомых дыктатараў XX стагодзьдзя.
Мао Дзэ-дун | |
Партрэт | |
1-ы Старшыня Камуністычнай партыі Кітаю | |
---|---|
20 сакавіка 1943 — 9 верасьня 1976 | |
Папярэднік: | няма |
Наступнік: | Хуа Гафэн |
1-ы Старшыня КНР | |
27 верасьня 1954 — 27 красавіка 1959 | |
Папярэднік: | няма |
Наступнік: | Лю Шаоцы |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
26 сьнежня 1893(1893-12-26)[1][2][3][…] Шаашань, Кітай |
Памёр: |
9 верасьня 1976(1976-09-09)[4][5][6][…] (82 гады) Пэкін, Кітай |
Партыя: | Камуністычная партыя Кітаю |
Сужэнец: | Люо Ісю[d][7], Ян Кайхуэй[d][7], Хэ Цзычжэнь[d][7] і Цзян Цын[d][8] |
Дзеці: | Мао Аньін[d][9][10][11], Мао Аньцын[d][9][10][11], Мао Аньлун[d][10], Ян Юэхуа[d], Лі Мінь[d][7] і Лі На[d][7] |
Бацька: | Мао Жэньшэн |
Маці: | Вэнь Цымэй |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Падчас грамадзянскай вайны й барацьбы зь Японіяй у 1930-я апынуўся на чале падпарадкаваных камуністам раёнаў Кітаю. Быў ідэолягам партызанскай барацьбы. Падчас замірэньня КПК і Гаміньдану для барацьбы супраць Японіі рыхтаваўся да вайны з Гаміньданам. Пасьля перамогі ў грамадзянскай вайне, 1 кастрычніка 1949 году была абвешчана Кітайская Народная Рэспубліка. Доўгі час супрацоўнічаў з СССР, аднак хутка пасьля асуджэньня культа асобы Сталіна адыйшоў ад супрацоўніцтва зь ім і абвінавачваў СССР у здрадзе марксіцкім прынцыпам. Ва ўнутранай палітыцы Мао Дзэ-дун быў ініцыятарам «вялікага скоку наперад» і «культурнай рэвалюцыі», якія не дасягнулі сваіх мэтаў і значна пагоршылі становішча кітайцаў.
Мао зьяўляецца даволі супярэчлівай постацьцю, але й адной з самых выбітных у сучаснай сусьветнай гісторыі[12]. Ён таксама вядомы як палітычны тэарэтык, ваенны стратэг і паэт. Прыхільнікі адзначаюць, што Мао спрыяў выгнаньню імпэрыялізму з Кітаю, мадэрнізацыі нацыі ій перабудовы яе ў сусьветную дзяржаву, павышэньню статусу жанчынаў у грамадзтве, паляпшэньню адукацыі й аховы здароўя, а таксама павелічэньню працягласьці жыцьця[13]. Зь іншага боку, ён стаяў на чале таталітарнага рэжыму, які практыкаваў масавыя рэпрэсіі й зьнішчэньне рэлігійных і культурных каштоўнасьцяў і аб’ектаў. Паводле ацэнак, за гады панаваньня Мао было катавана ад 30 да 70 мільёнаў чалавек[14].