Нарач (курортны пасёлак)
курортны пасёлак у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
На́рач[2], Ку́па[2] — курортнае мястэчка ў Беларусі, на беразе возера Нарачы. Уваходзіць у склад Мядзельскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 3466 чалавек[1]. Знаходзіцца за 18 км ад Мядзелу, за 3 км на паўднёвы ўсход ад Кабыльніку, за 31 км ад чыгуначнай станцыі Паставы (лінія Варапаева — Лынтупы); на аўтамабільнай дарозе Менск — Паставы.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Нарач (неадназначнасьць).
Хуткія факты
Нарач | |
трансьліт. Narač | |
Панарама мястэчка | |
Дата заснаваньня: | 27 кастрычніка 1964 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Нарацкі сельсавет |
Насельніцтва: | 3466 чал. (2018)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222395 |
СААТА: | 6240833905 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°54′24.376″ пн. ш. 26°42′23.756″ у. д. |
± Нарач Нарач | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Закрыць
Нарач — бальнеагразевы і кліматычны курорт нацыянальнага значэньня, адзін з найбуйнейшых курортаў Беларусі.