Нароўля
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Наро́ўля — места ў Беларусі, на правым беразе Прыпяці. Адміністрацыйны цэнтар Нараўлянскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 8046 чалавек[1]. Знаходзіцца за 125 км ад Гомлю, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч). Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Мазыром і Ельскам. Прыстань на Прыпяці. У выніку катастрофы на ЧАЭС апынулася ў зоне радыяактыўнага забруджваньня.
Нароўля лац. Naroŭla | |||||
Альтанка-маяк | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | перад 1604 годам | ||||
Горад з: | 1971 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гомельская | ||||
Раён: | Нараўлянскі | ||||
Насельніцтва: | 8046 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2355 | ||||
Паштовыя індэксы: | 247801, 247802 | ||||
СААТА: | 3238501000 | ||||
Нумарны знак: | 3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°48′0″ пн. ш. 29°30′0″ у. д. | ||||
± Нароўля Нароўля | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Нароўля — даўняя слабада, сяло, пазьней мястэчка гістарычнай Мазыршчыны на Палесьсі. Да нашага часу тут захаваўся палацава-паркавы комплекс Горватаў у стылі клясыцызму, помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася каталіцкая капліца, помнік архітэктуры XIX ст., зьнішчаны савецкімі ўладамі.