Нобэлеўская прэмія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Но́бэлеўская прэ́мія — адна з найбольш прэстыжных узнагародаў, якая ўручаецца штогод за найбольш значныя дасягненьні ў навуцы і тэхніцы, культуры, грамадзкай дзейнасьці.
Нобэлеўская прэмія | |
| |
Арыгінальная назва | швэдз. Nobelpriset |
---|---|
Краіна | Швэцыя, Нарвэгія |
Тып | мэдаль, дыплём, звыш $1 млн |
Каму ўручаецца | навукоўцам, пісьменьнікам і грамадзкім дзеячам |
Падставы ўзнагароджаньня | за выключныя дасягненьні ў сьвеце ў галіне хіміі, літаратуры, фізыкі і фізыялёгіі, а таксама міру |
Статус | уручаецца |
Статыстыка | |
Дата заснаваньня | 1901 |
Першае ўзнагароджаньне | 1901 |
Колькасьць | 584 (2017 г.) |
Нобэлеўская прэмія была ўкладзеная па наказе Альфрэда Нобэля, швэдзкага прамыслоўцы, вынаходніка дынаміту. Упершыню прэмія была ўручаная ў 1901 годзе ў Стакгольме; з 1902 году ўзнагароды ўручае кароль Швэцыі. Урачыстае ўручэньне прэміі адбываецца 10 сьнежня, у гадавіну сьмерці Нобэля, хоць імёны ляўрэатаў звычайна абвяшчаюцца загадзя. Прэмія ўручаецца ў пяці галінах: фізыка, хімія, фізыялёгія альбо мэдыцына, літаратура, прэмія міру. Памер узнагароды на пачатку XXI стагодзьдзя складае каля 10 мільёнаў швэдзкіх кронаў; пасьмяротна прэмія не ўручаецца. У 1968 годзе Дзяржаўным банкам Швэцыі была заснаваная прэмія ў галіне эканомікі памяці Нобэля, якая ўручаецца разам з Нобэлеўскімі прэміямі, хоць да іх і не адносіцца.
У іншых галінах навукі й культуры існуюць свае прэміі, такія ж славутыя, як Нобэлеўская: Абэлеўская (матэматыка), Цьюрынгаўская (кампутарныя тэхналёгіі), Прыцкэраўская (архітэктура) і іншыя. Уручаецца таксама парадыйная Ігнобэлеўская прэмія — за самыя непатрэбныя навуковыя досьледы.