Публіцыстыка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Публіцы́стыка (лац. publicus — грамадзкі) — творы аб надзённых зьявах грамадзкага жыцьця, скіраваныя на асэнсаваньне сучаснай рэчаіснасьці шляхам спалучэньня лягічнага і пачуцьцёва-вобразнага спосабаў дасьледаваньня і адлюстраваньня. Узьдзейнічае на ход справаў і кіраўніцтва ва ўсіх галінах чалавечай дзейнасьці. Мае апавяшчальнае, выхаваўчае і пераканаўчае прызначэньне. Утварае грамадзкую думку. Найбольшае пашырэньне мае ў журналістыцы. У пісьменьнікаў прасякнута складнікамі мастацкай творчасьці. Трывалае месца заняла ў дакумэнтальным кіно, на тэлебачаньні і радыё. Якасьці: тэарэтычная абгрунтаванасьць, доказнасьць, праўдзівасьць, прынцыповасьць, тэндэнцыйнасьць, палітычная вастрыня, эмацыйнасьць і палемічнасьць.