Пісьменнасьць
здольнасьць чытаць, пісаць і думаць пэўнай мовай / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пісьме́ннасьць — традыцыйна вызначаецца як здольнасьць чалавека чытаць і пісаць або ўменьне карыстацца мовай, каб чытаць, пісаць альбо размаўляць. Традыцыйна пад «пісьменны» маюць на ўвазе чалавека, які мае ўмеласьць чытаць і пісаць, ці толькі чытаць, на якой-небудзь мове. У сучасным сэнсе гэта азначае здольнасьць пісаць згодна ўстаноўленым нормам граматыкі й правапісу. Людзей, якія ўмеюць толькі чытаць, таксама называюць «паўпісьменнымі». У статыстыцы пад пісьменнасьцю разумеецца здольнасьць чалавека прачытаць, зразумець і напісаць кароткі прасты тэкст, які тычыцца ягонага штодзённага жыцьця. Узровень пісьменнасьці дарослага насельніцтва ёсьць паказчыкам долі пісьменных ва ўзросьце 15 гадоў і болей. Індэкс пісьменнасьці, які часам называецца проста пісьменнасьцю, пэўнага народу ёсьць суадносінамі паміж лічбай пісьменных і колькасьцю ўсяго насельніцтва. Стаўленьне гэтых парамэтраў звычайна выяўляецца ў адсотках. Пісьменнасьцю, выражаную ў адсотках, калі не вымяраецца, але, па меншай меры, яскрава характарызуецца ступень народнай адукацыі.
Пісьменнасьць зьяўляецца падмуркам, на якім можна пабудаваць далейшае разьвіцьцё чалавека. Адкрываючы доступ да кнігі, надаецца магчымасьць карыстацца скарбніцай думкі й ведаў, створаных чалавецтвам. Але магчымасьць яшчэ не зьяўляецца фактам. Ступені распаўсюджваньня пісьменнасьці ў дадзеным народзе характарызуецца ступеньню ўдзелу ўсяго народа ў разумовым жыцьці чалавецтва, але характарызуецца толькі да пэўнай ступені, бо непісьменныя народы ўдзельнічаюць і ўдзельнічалі, хоць і нязначна, у назапашваньні разумовых і маральных скарбаў чалавецтва.
Шмат намаганьняў для росту пісьменнасьці, то бок пераадоленьню непісьменнасьці, робіць ЮНЭСКО. Гэтая міжнародная арганізацыя лічыць пісьменнасьць адным з базавых правоў чалавека[1].