Радзімічы
славянскае племя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Радзі́мічы — старажытнабеларускае этнапалітычнае аб’яднаньне (правадырства). Насялялі тэрыторыю ў басэйне ракі Сож (усходняя частка Гомельскай, захад Бранскай і прылеглыя раёны Магілёўскай абласьцей).
Паводле Аповесьці мінулых часоў, «…были же радимичи от рода ляховъ, пришли и поселились тут и платят дань Руси, повоз везут и доныне»[1], з чым, аднак, не згаджаецца шэраг дасьледнікаў. Пісьмовыя сьведчаньні пра радзімічаў прыпадаюць на пэрыяд з 885 па 1169 гады.