Рак (захворваньне)
кляса захворваньняў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рак — вялікая, гетэрагенная кляса захворваньняў, пры якіх група вузаў паказваюць некантраляваны рост, уварваньне й разбурэньне навакольных тканінаў, а часта мэтастазу, дзе пухлінныя вузы распаўсюджваюцца ў іншыя месцы арганізму празь лімфатычную сыстэму альбо праз кроў.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Рак.
Рак (захворваньне) | |
Спэцыяльнасьць | анкалёгія |
---|---|
Прычыны | боль ад раку[d] |
Фактары рызыкі | курэньне[d][1] |
Лекі | prednisolone[d][2], dexamethasone[d][2], Халекальцыферол[d][2], prednisone[d][2], мэтыльпрэднізалён[d][2], alpha-linolenic acid[d][2] і антынэаплястык[d] |
Гэтыя тры злаякасныя ўласьцівасьці рака дыфэрэнцуюць злаякасныя пухліны ад дабраякасных, якія не растуць бескантрольна, урывацца толькі ў лякальныя органы альбо мэтастазы знаходзяцца ў рэгіянальных лімфатычных вузлах аддаленых участкаў цела, як то галаўны мозг, косьці, печань ці іншыя органы. Дасьледчыкі дзеляць прычыны раку на дзьве групы: з-за вонкавых чыньнікаў, а таксама з-за спадчынна-генэтычных чыньнікаў. Рак зьяўляецца ў першую чаргу вонкавай хваробай, аднак генэтыка ўплывае на рызыку некаторых відаў раку[3]. Агульныя экалягічныя фактары, якія вядуць да раку, уключаюць: ужываньне тытуню, дрэннае харчаваньне й атлусьценьне, інфэкцыі, радыяцыя, адсутнасьць фізычнай актыўнасьці й забруджаньне навакольнага асяродзьдзя. Гэтыя экалягічныя фактары выклікаюць павышэньне альбо парушэньні ў генэтычным матэрыяле вузаў[4]. Размнажэньне вузаў зьяўляецца надзвычай складаным працэсам, які, як правіла, жорстка рэгулюецца некалькімі клясамі генаў, у тым ліку анкагенаў і антыанкагенаў. Спадчынныя альбо набытыя парушэньні ў гэтых рэгуляторных генах могуць прывесьці да разьвіцьця раку. Невялікі адсотак ад раку, прыкладна ў 5—10%, цалкам спадчынны.
Наяўнасьць рака можа быць западозраная на падставе клінічных прыкметаў і сымптомаў, альбо прыкмечаная пасьля мэдыцынскай візуалізацыі. Канчатковы дыягназ раку, аднак, патрабуе мікраскапічнага дасьледаваньня ўзораў біяпсіі. Большасьць ракавых захворваньняў можна вылечыць, карыстаючыся такімі працэдурамі як хіміятэрапія, прамянёвая тэрапія й хірургічнае ўмяшаньне. Прагноз на вылячэньне раку істотна залежыць ад тыпу й месцазнаходжаньня раку й ступені захворваньня. Нягледзячы на тое, што захварэць на рак можа ў любым узросьце, некаторыя віды рака часьцей сустракаюцца ў дзяцей, чым у дарослых, агульная рызыка разьвіцьця рака павялічваецца з узростам, прыкладна да 80—85 гадоў. У 2007 годзе рак выклікаў каля 13% усіх чалавечых сьмерцяў у сьвеце (7,9 млн чалавек). Колькасьць захворваньняў павялічваецца штогод, як і сярэдняя працягласьць жыцьця[5]. На 2012 год у сьвеце налічвалася 12 млн хворых на рак, большасьць якіх хварэла на рак лёгкіх. Да 35 % выпадках хваробы выклікала атлусьценьне і п'янства, а да 32 % — тытунепаленьне[6].