Стакгольм-Арлянда (аэрапорт)
аэрапорт у Швэцыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Аэрапорт Стакгольм-Арлянда (па-ангельску: Stockholm-Arlanda Airport, па-швэдзку: Stockholm-Arlanda flygplats) (IATA: ARN, ICAO: ESSA) — найбуйнейшы міжнародны аэрапорт Швэцыі. Разьмешчаны ў раёне мястэчка Мэрста, за 42 км на поўнач ад Стакгольму, на паўднёвы ўсход ад гораду Ўпсала. Аэрапорт мае пяць тэрміналаў.
- Ня варта блытаць з Арландай — горадам у штаце Флорыда ў ЗША.
Quick Facts Асноўнае, Тып аэрапорту ...
Аэрапорт Стакгольм-Арлянда Stockholm-Arlanda flygplats | |
IATA: ARN – ICAO: ESSA | |
Асноўнае | |
---|---|
Тып аэрапорту | грамадзянскі |
Апэратар | Swedavia |
Абслугоўвае | Стакгольм і Упсала |
Адкрыты | 1959 |
Вузел для |
|
Вышыня н. у. м. | 42 м |
Вэб-сайт | swedavia.com/arlanda/ |
Close
Аэрапорт разьмешчаны ў камуне Сыгтуна ў лэне Стакгольм. Гэта найбуйнейшы аэрапорт Швэцыі й трэці паводле памеру ў Скандынаўскіх краінах — пасажырапаток у 2014 годзе склаў: унутраныя перавозкі — 5 088 336 чалавек, міжнародныя — 17 354 936, агулам — 22 443 782 чалавек[1]. Аэрапорт Стакгольм-Арлянда зьяўляецца адным з трох галоўных хабаў Scandinavian Airlines System.