Трубяцкая разьня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Трубяцка́я разьня́[1][2][3][4][5] — масавае забойства мірнага насельніцтва Амсьціслава, учыненае 22 ліпеня 1654 году маскоўскімі войскамі ў пачатку вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667). У разьні загінулі практычна ўсе жыхары места[6] (ад 10 да 15[1][3][7][8][9][10] тыс. чал.), сам Амсьціслаў амаль цалкам зьнішчылі[11].
Апроч Трубяцкой разьні, таксама зазначаецца разьня[12] ў Берасьці, учыненая маскоўскім войскам пад камандаю Івана Хаванскага 13 студзеня 1660 году. У выніку яе захопнікі забілі каля 1,7 тыс. чал.[13], а само места цалкам зьнішчылі[2][14]. Яшчэ адну разьню 8 жніўня 1655 году маскоўскія захопнікі ўчынілі ў Вільні, дзе забілі палову жыхароў места[15].