Шчорсы
вёска ў Наваградзкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Шчо́рсы[1] — вёска ў Беларусі, на левым беразе ракі Нёмана. Цэнтар сельсавету Наваградзкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2008 год — 577 чалавек. Знаходзіцца за 24 км на паўночны ўсход ад Наваградку, за 47 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня; на скрыжаваньні аўтамабільных дарог на Любчу, Івянец і Карэлічы.
Хуткія факты
Шчорсы | |
Бібліятэка Храптовічаў | |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Наваградзкі |
Сельсавет: | Шчорсаўскі |
Вышыня: | 137 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 577 (2008) |
Тэлефонны код: | +375 1597 |
Паштовы індэкс: | 231428 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°38′ пн. ш. 26°11′ у. д. |
Шчорсы на мапе Беларусі Шчорсы | |
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons |
Закрыць
Шчорсы — старажытная вёска на гістарычнай Наваградчыне, адна з колішніх рэзыдэнцыяў магнацкага роду Храптовічаў. Да нашага часу тут часткова захаваліся збудаваныя ў стылі клясыцызму сядзібна-паркавы ансамбль і царква Сьвятога Дзьмітрыя, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся клясыцыстычны палац Храптовічаў, помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.