Італьянскія войны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Італьянскія войны (1494—1559) — серыя ваенных канфліктаў паміж Францыяй, Іспаніяй і Свяшчэннай Рымскай імперыяй з удзелам іншых дзяржаў Заходняй Еўропы (Англія, Шатландыя, Швейцарыя, Венецыя, Папская вобласць і італьянскія гарады-дзяржавы), а таксама Асманскай імперыі, за ўладанне Італіяй і гегемонію ў Еўропе і Міжземнамор'і.
Італьянскія войны | |||
---|---|---|---|
Дата | 1494—1559 | ||
Месца | Італія, Нідэрланды | ||
Прычына | Барацьба за Неапалітанскі прастол | ||
Вынік | Паражэнне французскай кааліцыі | ||
Праціўнікі | |||
Камандуючыя | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя Італіі | |
---|---|
| |
Старажытны свет | |
Дагістарычная Італія | |
Этрускі (XII—VI стст. да н.э.) | |
Вялікая Грэцыя (VIII—VII стст. да н.э.) | |
Старажытны Рым (VIII ст. да н.э. — V ст. н.э.) | |
Італія пад уладай остготаў (V—VI стст.) | |
Сярэдневякоўе | |
Сярэдневяковая Італія | |
Італія пад уладай Візантыі (VI—VIII стст.) | |
Лангабардскае каралеўства (VI—VIII стст.) | |
Сярэдневяковае каралеўства Італія | |
Іслам і нарманы ў паўднёвай Італіі | |
Марскія рэспублікі і Італьянскія гарады-дзяржавы | |
Новы час | |
Італьянскі Рэнесанс (XIV—XVI стст.) | |
Італьянскія войны (1494—1559) | |
Італія ў Новы час (1559—1814) | |
Рысарджымента (1815—1861) | |
Сучасная гісторыя | |
Каралеўства Італія (1861—1945) | |
Італія ў Першай сусветнай вайне (1914—1918) | |
Фашызм і каланіяльная імперыя (1918—1945) | |
Італія ў Другой сусветнай вайне (1940—1945) | |
Найноўшая гісторыя Італіі (1945—цяперашні час) | |
Свінцовыя гады (1970-я — 1980-я) | |
Асобныя тэмы | |
Гістарычныя дзяржавы Італіі | |
Ваенная гісторыя Італіі | |
Эканамічная гісторыя Італіі | |
Генетычная гісторыя Італіі | |
Выбарчая гісторыя | |
Гісторыя моды ў Італіі | |
Паштовая гісторыя | |
Чыгуначная гісторыя | |
Гісторыя грошай у Італіі | |
Гісторыя музыкі ў Італіі | |
Партал «Італія» |
Узнікшы як дынастычная спрэчка за прастол Неапалітанскага каралеўства, Італьянскія войны хутка ператварыліся ў агульнаеўрапейскі канфлікт. З 1520-х гадоў галоўным складнікам гэтага канфлікту стала барацьба паміж Францыяй і Габсбургамі за дамінаванне ў Заходняй Еўропе. Ваенныя дзеянні адбываліся, галоўным чынам, на тэрыторыі Італіі, а таксама ў Нідэрландах. Палітычным вынікам войнаў стаў пераход Італіі пад уладу Іспаніі, замацаванне яе раздробненасці і адсоўванне італьянскіх дзяржаў на перыферыю еўрапейскіх міжнародных адносін.