Нідэрланды
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нідэрланды (нідэрл.: Nederland, нідэрландскае вымаўленнеⓘ) — заходнееўрапейская дзяржава, што амываецца Паўночным морам (даўжыня берагавой лініі — 451 км), мяжуе з Германіяй і Бельгіяй (даўжыня мяжы — 1027 км).
| |||||
Дэвіз: «Je Maintiendrai (нідэрл.: Ik zal handhaven, бел.: Я выстаю)» | |||||
Гімн: «Het Wilhelmus» | |||||
Дата незалежнасці | Абвешчана 26 ліпеня 1581 года Прызнана 30 студзеня 1648 года (ад Іспаніі) | ||||
Афіцыйная мова | Нідэрландская | ||||
Сталіца | Амстэрдам¹ | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Амстэрдам, Гаага, Ротэрдам | ||||
Форма кіравання | канстытуцыйная манархія | ||||
Манарх Прэм'ер-міністр | Вілем-Аляксандр Марк Рутэ | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 131-я ў свеце 41 526 км² 18,41 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (студзень 2007) • Шчыльнасць | 16 357 373 [1] чал. (59-я) 394 чал./км² | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2008) • На душу насельніцтва |
$862,9 млрд.[2] (15-ы) $51 657[2] | ||||
ІРЧП (2011) | ▬ 0,910 (вельмі высокі) (3-ы) | ||||
Валюта | еўра² (EUR, код 978) | ||||
Інтэрнэт-дамены | .nl, .eu | ||||
Код ISO (Alpha-2) | NL | ||||
Код ISO (Alpha-3) | NLD | ||||
Код МАК | NED | ||||
Тэлефонны код | +31 | ||||
Часавыя паясы | +1 | ||||
(1) Гаага — рэзідэнцыя ўрада (2) Да 2002: гульдэн |
Сталіцай дзяржавы з’яўляецца Амстэрдам, але парламент і ўрад знаходзяцца ў Гаазе. Іншыя важныя гарады: Ротэрдам — найвялікшы порт краіны і адзін з найбуйнейшых партоў свету, Утрэхт — цэнтр чыгуначнай сістэмы краіны і Эйндхавен — цэнтр электронікі і высокіх тэхналогій.
Назва «Нідэрланды» ў перакладзе азначае «ніжнія землі», аднак перакладаць яе літаральна няправільна, бо з гістарычных прычын, гэтым тэрмінам прынята зваць тэрыторыю, якая прыкладна адпавядае сённяшнім Нідэрландам, Бельгіі і Люксембургу (Бенілюкс). Нідэрланды часта называюць Галандыяй, хоць гэта палітычна няверна, бо Паўднёвая і Паўночная Галандыя — гэта толькі дзве з дванаццаці правінцый Нідэрландаў.