Бенілюкс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бенілю́кс — мытна-эканамічны саюз трох краін: Бельгіі, Нідэрландаў і Люксембурга. Быў пачаткова аформлены ў 1943—1944 як мытны саюз, з 1958 ператвораны ў мытна-эканамічны.
Вышэйшы орган — кабінет міністраў, у якім па адным прадстаўніку ад кожнай краіны. Генеральны сакратарыят у Бруселі.