Абарона Брэсцкай крэпасці — абарона Брэсцкай крэпасці савецкімі войскамі ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны (з 22 чэрвеня 1941), стала ўзорам стойкасці і мужнасці.
Хуткія факты Абарона Брэсцкай крэпасці, Дата ...
Закрыць
На працягу тыдня гарнізон крэпасці стрымліваў націск 45-й нямецкай пяхотнай дывізіі, якую падтрымлівалі артылерыя і авіяцыя. Пасля агульнага штурму 29-30 чэрвеня немцам удалося авалодаць галоўнымі ўмацаваннямі. Пасля гэтага абаронцы крэпасці працягвалі змагацца на асобных участках ва ўмовах недахопу вады, харчавання, баепрыпасаў і медыкаментаў.