У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Альбрэхт VII.
Альбрэхт быў пятым сынам імператара Свяшчэннай Рымскай імперыіМаксіміліяна II. Ён быў адпраўлены да іспанскага двара ва ўзросце 11 гадоў, дзе яго дзядзька, кароль Іспаніі Філіп II, кіраваў яго адукацыяй. Альбрэхту прадказвалі царкоўную кар’еру. У 1577 годзе ва ўзросце 18 гадоў ён быў узведзены ў кардыналы. Філіп II планаваў прызначыць яго архібіскупамТаледа, але дзеючы архібіскуп Гаспар дэ Кірога пражыў даўжэй чаканага. Тым часам Альбрэхт займаў другарадныя пасады.