Аўстралія на конкурсе песні Еўрабачанне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўстралія удзельнічае ў конкурсе песні Еўрабачанне ў якасці паўнавартаснага ўдзельніка з 2015 года. Такое рашэнне прыняў ЕВС, такім чынам Аўстралія на дадзены момант з'яўляецца адзінай краінай, якая ўдзельнічае ў конкурсе, нават не з'яўляючыся паўнавартасным членам ЕВС. Да гэтага, у 2014 годзе дацкі вяшчальнік DR даў дазвол аўстралійскаму вяшчальніку SBS на выступ прадстаўніка Аўстраліі ў інтэрвал-акце другога паўфіналу Еўрабачання 2014. 8 мая 2014 года аўстралійская прадстаўніца Джэсіка Маўбой выканала песню "Sea of Flags" у другім паўфінале Еўрабачання. За ўсю нядоўгую гісторыю ўдзелу Аўстраліі на конкурсе, яе прадстаўнікі яшчэ ні разу не правальваліся на этапе паўфіналу. Па гэтым паказчыку краіна разам з Украінай з'яўляецца самай паспяховай на конкурсе. Лепшым вынікам краіны стала 2-е месца, якое ў 2016 годзе заняла Дэмі Ім. Горшы вынік - 20-е месца ў 2018 годзе.
Аўстралія | |
---|---|
Вяшчальнік | SBS Radio |
Адбор | Нацыянальны
2019
Унутраны
2015-2018
|
Удзелы | |
Удзелы | 5 (5 у фінале) |
Першы выступ | 2015 |
Лепшы вынік | 2, 2016 |
Горшы вынік | 20, 2018 |
Спасылкі | |
Старонка краіны (нявызн.). | |
Сайт тэлеканала (нявызн.). |