Конкурс песні Еўрабачанне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песні Еўрабачанне (англ.: Eurovision Song Contest, фр.: Concours Eurovision de la Chanson)[1] — штогадовы конкурс, які праводзіцца сярод краін-членаў Еўрапейскага вяшчальнага саюза (EBU). Ад кожнай краіны-члена ЕВС выступае выканавец, ці група (не больш за 6 чалавек). Пасля гэтага адбываецца галасаванне тэлегледачоў і журы ў прапорцыі 50/50. Конкурс распачаўся ў 1956 годзе і з тых часоў з’яўляецца адной з самых працяглых тэлевізійных праграм у свеце[2]. Ён таксама з’яўляецца адным з найбольш папулярных неспартыўных мерапрыемстваў з аўдыторыяй 100 000 000 і 600 млн на міжнародным узроўні (у апошнія гады)[3][4]. Еўрабачанне таксама транслюецца за межамі Еўропы ў такіх месцах, як Аргенціна, Аўстралія, Бразілія, Канада, Кітай, Калумбія, Егіпет, Індыя, Японія, Іарданія, Мексіка, Новая Зеландыя, Філіпіны, Паўднёвая Карэя, Тайвань, Тайланд, ЗША, Уругвай і Венесуэла нягледзячы на тое, што яны не з’яўляюцца членамі ЕВС[5][6][7]. З 2000 года конкурс таксама транслюецца і ў Інтэрнэце, з аўдыторыяй у 74 000 людзей у амаль 140 краінах (2006 год)[8].
Конкурс песні Еўрабачанне | |
---|---|
Жанр | Конкурс песні |
Аўтар(ы) | Марсель Безансон |
Вытворчасць | Еўрапейскі вяшчальны саюз |
Кампазітар | |
Краіна вытворчасці | Спіс краін-удзельніц |
Мова |
англійская французская |
Колькасць выпускаў | 59 |
Першы выпуск | 24 мая 1956 |
Вытворчасць | |
Працягласць |
2 г. 30 хв. (паўфіналы) 3 г. 30 хв. (фінал) |
Вяшчанне | |
Тэлеканал(ы) | Eurovision |
Фармат выявы |
576i (SDTV) (1956–цяп. час) 720p (HDTV) (2003–цяп. час) 1080i (HDTV) (2007–цяп. час) 4K (UHDTV) (2013–цяп. час) |
Спасылкі | |
eurovision.tv |
Шмат удзельнікаў конкурсу сталі сусветна вядомымі спявакамі. Сярод іх можна вылучыць Даменіка Мадун’я, які заняў трэцяе месца з песняй «Nel blu dipinto di blu» у 1958 годзе, група ABBA, якая перамагла ў конкурсе ад Швецыі ў 1974 годзе з песняй «Waterloo», Селін Дыён, якая выйграла конкурс, прадстаўляючы Швейцарыю ў 1988 годзе з песняй «Ne partez pas sans moi»[9][10] і іспанец Хуліа Іглесіяс, які заняў чацвёртае месца ў 1970 годзе.
Уладальнікам усёй інтэлектуальнай уласнасці, якая вырабляецца ў рамках конкурсу, з’яўляецца Еўрапейскі вяшчальны саюз.