Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне
From Wikipedia, the free encyclopedia
На момант пачатку Вялікай Айчыннай вайны Беларусь (БССР) з’яўлялася складовай часткай СССР і ўварванне гітлераўскіх войск на яе тэрыторыю пачалося з першага дня вайны — 22 чэрвеня 1941 года. Уварванне ажыццяўлялася сіламі групы армій «Цэнтр» (генерал фон Бок) у адпаведнасці з планам «Барбароса».