Варшаўскі дагавор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Варша́ўскі дагавор (Дагавор аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе) ад 14 мая 1955 года — дакумент, які аформіў стварэнне ваеннага саюза еўрапейскіх сацыялістычных дзяржаў пры вядучай ролі Савецкага Саюза — Арганізацыі Варшаўскага дагавора (АВД) і замацаваў двухпалярнасць свету на 34 года. Складанне дагавора з’явілася зваротнай мерай на далучэнне Заходняй Германіі да НАТА[1].
Ваенны альянс | |
Штаб-кватэра | СССР, Масква |
Удзельнікі | 7 сталых удзельнікаў |
Афіцыйныя мовы | Руская, нямецкая, польская, венгерская, чэшская, румынская, балгарская |
Камандуючыя аб’яднанымі ваеннымі сіламі краін АВД | Іван Конеў (1955—1960) Віктар Кулікоў (1977—1991) |
Начальнік штаба аб’яднаных ваенных сіл краін АВД | Аляксей Антонаў (1955—1962) Уладзімір Лобаў (1989—1990) |
Гістарычныя падзеі | |
---|---|
Дагавор падпісаны Венгерскае паўстанне Аперацыя «Дунай» Дагавор скасаваны |
17 мая 1955 4 лістапада 1956 21 жніўня 1968 1 ліпеня 1991 |
Дагавор падпісаны Албаніяй, Балгарыяй, Венгрыяй, ГДР, Польшчай, Румыніяй, СССР і Чэхаславакіяй 14 мая 1955 на Варшаўскай нарадзе еўрапейскіх дзяржаў па забеспячэнні міру і бяспекі ў Еўропе.
Дагавор набыў моц 5 чэрвеня 1955 года. 26 красавіка 1985 года, з прычыны заканчэння тэрміну дзеяння, быў падоўжаны на 20 гадоў.
У сувязі з пераўтварэннямі ў СССР і іншых краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў лютым 1991 года дзяржавы-ўдзельнікі АВС скасавалі яе ваенныя структуры, а 1 ліпеня 1991 года ў Празе падпісалі Пратакол аб поўным спыненні дзеяння Дагавора.