Чэшская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чэшская мова (чэшск.: čeština, IPA:[ˈʧɛʃcɪna], český jazyk) — славянская мова індаеўрапейскай моўнай сям’і. Належыць да заходнеславянскай падгрупы[2][3][4].
Чэшская | |
---|---|
Саманазва | čeština |
Краіны |
Чэхія Еўрасаюз Славакія |
Афіцыйны статус | у Чэхіі, Еўрасаюзе |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Інстытут чэшскай мовы пры АН Чэшскай Рэспублікі |
Агульная колькасць носьбітаў | каля 12 мільёнаў[1] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | лацінскае пісьмо |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | чеш 790 |
ISO 639-1 | cs |
ISO 639-2 | ces і cze |
ISO 639-3 | ces |
WALS | cze |
Ethnologue | ces |
ABS ASCL | 3601 |
IETF | cs |
Glottolog | czec1258 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Вылучылася з заходніх дыялектаў праславянскай мовы напрыканцы X стагоддзя. Чэшская літаратура паўстала ў XIV стагоддзі, хоць першыя помнікі чэшскай пісьменнасці датаваныя XII стагоддзем.
Чэшскай мовай карыстаюцца каля 11,5 мільёнаў чалавек, з якіх прыблізна 10 млн пражываюць у Чэхіі. Цягам апошніх 150 гадоў эмігранты розных хваляў і іхнія нашчадкі рассяліліся ў Славакіі[5], ЗША[6], Канадзе, Нямеччыне, Аўстрыі[7], Румыніі, Аўстраліі, Украіне і некаторых іншых краінах.
Чэшская мова, як і беларуская, належыць да флектыўных моў, якія вызначаюцца складанай сістэмай скланенняў і спражэнняў. Правапіс ужывае рэфармаваную Янам Гусам лацінку. Найболей блізкія да чэшскай славацкая, польская і сербалужыцкая мовы.
Чэшскай мовай, ў якасці роднай, карыстаецца каля 12 мільёнаў чалавек (1999), з якіх прыблізна 10 млн. пражываюць у Чэхіі, дзе яна з'яўляецца афіцыйнай. З 1 мая 2004 года чэшская мова ўваходзіць у спіс афіцыйных моў Еўрасаюзу. Кадыфікацыяй пісьмовага стандарту мовы займаецца Інстытут чэшскай мовы Акадэміі навук Чэхіі[8]. Вывучэннем чэшскай мовы займаецца навука багемістыка.