Вуха
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ву́ха — складаны вестыбулярны-слыхавы орган, які выконвае дзве функцыі: успрымае гукавыя імпульсы і адказвае за становішча цела ў прасторы і здольнасць утрымоўваць раўнавагу. Гэта парны орган, які месціцца ў скроневых костках чэрапа, абмяжоўваючыся звонку вушнымі ракавінамі.
Вуха чалавека ўспрымае гукавыя хвалі даўжынёй прыкладна ад 20,625 м да 1,65 см, што адпавядае 16—20 000 Гц (ваганняў у секунду). У працэсе эвалюцыйнага развіцця вуха ўзнікла ў першачнаводных продкаў пазваночных з адмысловых скурных органаў пачуццяў.
Слова «вуха» можа быць выкарыстана для апісання як усяго органа, так і толькі яго бачнай звонку часткі. У людзей вонкавую частку вуха называюць вушной ракавінай. Пазваночныя маюць пару вушэй, якія размешчаны сіметрычна па абодва бакі галавы. Гэты механізм дапамагае ў здольнасці лакалізацыі крыніцы гуку.