Вілія
рака ў Беларусі і Літве / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вілія (значэнні).
Ві́лія, або Вялля́, Ві́лля[1] (літ.: Neris — Нярыс) — рака ў Беларусі і Літве, правы прыток Нёмана.
Хуткія факты Вілія, Характарыстыка ...
Вілія | |
---|---|
літ. Neris | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 498 км |
Басейн | 56 100 км² |
Расход вады | 186 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля в. Вялікае Поле, Докшыцкі раён |
• Каардынаты | 54°41′23″ пн. ш. 27°52′03″ у. д.HGЯO |
Вусце | Нёман |
• Каардынаты | 54°54′01″ пн. ш. 23°52′19″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Нёман → Балтыйскае мора |
Краіны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Даўжыня 498 км, у т.л. тэрыторыі на Беларусі — 264 км. Плошча вадазбору 25,1 тыс. км², у т.л. на тэрыторыі Беларусі — 11 тыс. км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 ‰. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 186 м³/с.