Дэкаполіс (Эльзас)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дэкаполіс.
Дэкаполіс (Дзесяціграддзе; ням.: Zehnstädtebund, фр.: Décapole) — саюз 10 вольных гарадоў Эльзаса. У 1354 годзе імператар Карл IV аб’яднаў дзесяць гарадоў (Мюлуз, Вісамбур і інш.) у групу, названую Дэкаполіс. Яна перажыла далучэнне да Францыі Людовікам XIV у 1678 годзе і была скасавана падчас Французскай рэвалюцыі.