Людовік XIV (5 верасня 1638, Сен-Жэрмен-ан-Ле — 1 верасня 1715, Версаль) — кароль Францыі і Наварры, трэці кароль з дома Бурбонаў дынастыі Капетынгаў.
Хуткія факты кароль Францыі і Навары[d], Папярэднік ...
Людовік XIV |
---|
фр.: Louis XIV |
|
|
|
Папярэднік |
Людовік XIII |
Пераемнік |
Людовік XV |
|
Сумесна з |
Pau Duran[d] |
Папярэднік |
Людовік XIII |
Пераемнік |
Людовік XV |
Нараджэнне |
5 верасня 1638(1638-09-05)[1][2][…]
|
Смерць |
1 верасня 1715(1715-09-01)[2][3][…] (76 гадоў)
|
Месца пахавання |
|
Род |
Французскія Бурбоны[d] і Бурбоны |
Бацька |
Людовік XIII[4] |
Маці |
Ганна Аўстрыйская[4] |
Жонка |
Марыя Тэрэзія Іспанская[4][5] і Françoise d'Aubigné, Marquise de Maintenon[d][4][5] |
Дзеці |
Людовік Вялікі Дафін[4], Marie Thérèse, Madame Royale[d], Philippe Charles, Duke of Anjou[d][6], Princess Anne Élisabeth of France[d][6], Princess Marie Anne of France[d][6], Louis François, Duke of Anjou[d][6], Françoise Marie de Bourbon[d], Louise Françoise de Bourbon[d], Louis Auguste, Duke of Maine[d], Louis, Count of Vermandois[d], Louis César, Count of Vexin[d], Louise Marie Anne de Bourbon[d], Marie Anne de Bourbon[d], Louise de Maisonblanche[d], Charles de La Baume Le Blanc[d][6], Philippe de Bourbon[d][6], unknown son Bourbon[d][6], unknown son (?)[d][6], louise Françoise de Bourbon[d] і Louis Alexandre, Count of Toulouse[d] |
Веравызнанне |
каталіцтва |
Член у |
|
Дзейнасць |
палітык, калекцыянер мастацтва, акцёр, манарх, дзяржаўны дзеяч |
Аўтограф |
|
Манаграма |
|
Узнагароды |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Пры нараджэнні атрымаў імя Луі-Дыёданэ (фр.: Louis-Dieudonné «Дадзены Богам»), пазней быў празваны фр.: Louis XIV Le Roi Soleil Кароль-Сонца і Людовік Вялікі.
З 14 мая 1643 года да сваёй смерці ён быў каралём Францыі. Ён валадарыў 72 гады — даўжэй, чым які-небудзь іншы еўрапейскі манарх у гісторыі. Людовік, які ў маладосці перажыў войны Фронды, стаў перакананым прыхільнікам прынцыпу абсалютнай манархіі і боскага права каралёў (яму часта прыпісваюць выраз «Дзяржава — гэта я»), умацаванне сваёй улады ён спалучаў з удалым падборам дзяржаўных дзеячаў на ключавыя палітычныя пасады. Валадаранне Людовіка — час значнай цэнтралізацыі Францыі, яе вайсковай моцы, палітычнай вагі і інтэлектуальнага прэстыжу, росквіту культуры, увайшло ў гісторыю як «вялікі век». Разам з тым пастаянныя войны, у якіх Францыя ўдзельнічала падчас кіравання Людовіка, патрабавалі высокіх падаткаў, разбуралі краіну, а адмена верацярпімасці прывяла да масавай эміграцыі гугенотаў з Францыі.