Жорж Дзюменіль дэ Латур
From Wikipedia, the free encyclopedia
Жорж Дзюменіль дэ Латур, таксама Ла Тур (фр. Georges de La Tour; 1593 — 30 студзеня 1652) — французскі жывапісец з Латарынгіі.
Жорж Дзюменіль дэ Латур | |
---|---|
Georges de La Tour | |
Дата нараджэння | 13 сакавіка 1593(1593-03-13)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 студзеня 1652(1652-01-30)[4][5][…] (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Францыя |
Род дзейнасці | мастак, архітэктурны чарцёжнік |
Жанр | Караваджызм, жанравы жывапіс[6] і рэлігійны жывапіс[d][6] |
Мастацкі кірунак | караваджызм |
Заступнікі | Генрых II |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў Вік-сюр-Сей (дэпартамент Мозель) і жыў паблізу Люнеўмля (дэпартамент Мёрт і Мозель) да самай сваёй смерці. Творчасць майстра, забытая пасля яго скону, была зноў адкрыта толькі ў 1940-я гады. Для яго карцін характэрная геаметрычна строгая кампазіцыя і напружанасць рэлігійнага пачуцця. Акрамя некалькіх дакументаў, якія змяшчаюць звесткі аб яго жаніцьбе ў 1621, аб прызначэнні афіцыйным мастаком Люневіля ў 1644 і галоўным жывапісцам караля ў 1646, няма ніякай інфармацыі аб жыцці майстра. Ніводны з яго твораў не можа быць датаваны з поўнай дакладнасцю.
Карціны Латура звычайна ўяўляюць сабой асветленыя полымем свечкі начныя сцэны, напісаныя ў манеры Караваджа. Мастак любіў маляваць біблейскіх персанажаў у абліччы жабракоў і сялян, ствараць кампазіцыі, персанажы якіх асвятляліся адзінай крыніцай — свечкай. Тыповымі для яго творчасці з’яўляюцца такія працы, як «Нованароджаны» (Рэн, Музей выяўленчых мастацтваў), «Пакланенне пастухоў» (Луўр), «Пакутніцтва св. Себасцьяна» (Берлін-Далем, Дзяржаўныя музеі), «Журботная Магдалена» (Нью-Ёрк, музей Метраполітэн), «Адрачэнне апостала Пятра».