Луўр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Луўр (фр.: Musée du Louvre) — адзін з буйнейшых музеяў свету (трэці ў свеце паводле плошчы: 160 106 квадратных метраў, з якіх на 58 470 прыпадаюць экспазіцыі). Музей знаходзіцца ў цэнтры Парыжа, на правым беразе Сены, на вуліцы Рывалі, у 1-й акрузе сталіцы.
Луўр | |
---|---|
Заснаваны | 10 жніўня 1793[1] |
Заснавальнік | Напалеон I Банапарт[2] |
Адкрыты | 10 жніўня 1793[3] |
Месцазнаходжанне | |
Наведвальнікі |
|
Памеры фонду | 460 000 ± 5 000 item[6] |
Дырэктар | Jean-Luc Martinez[d][7] і Laurence des Cars[d] |
louvre.fr (фр.) louvre.fr/en/ (англ.) louvre.fr/jp/ (яп.) louvre.fr/zh-hans (кіт.) louvre.fr/es (ісп.) |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Музей размяшчаецца ў палацы Луўр, які быў пабудаваны як крэпасць у канцы 12 стагоддзя пры Філіпе II. Перад тым, каб набыць сучасны выгляд, будынак пашыраўся многа разоў. У 1682 г. Людовік XIV абраў Версальскі палац у якасці сваёй рэзідэнцыі, а Луўр ператварыўся ў месца захоўвання каралеўскай калекцыі, у прыватнасці, з 1692 года, калекцыі антычнай скульптуры. Падчас Французскай рэвалюцыі, Нацыянальная Асамблея пастанавіла, што Лувр павінен выкарыстоўвацца як музей, дзе павінен дэманстраваць культурныя шэдэўры краіны.
Пачынаючы з 2008 года, экспанаты музея былі падзелены на 8 калекцый: Старажытны Усход, Старажытны Егіпет, Старажытная Грэцыя, Этрурыя і Рым, Мастацтва ісламу, Скульптуры, Прадметы мастацтва, Выяўленчае мастацтва, Графічнае мастацтва.
Луўр — гістарычны музей, які наведваюць больш за ўсё ў свеце, у 2009 годзе яго наведалі 8,5 млн чалавек[8]. За 2018 года Луўр наведалі 10,2 млн чалавек.[9]